РОЖДЕСТВЕНСКОЕ ПОСЛАНИЕ ПАТРИАРШЕГО ЭКЗАРХА ВСЕЯ БЕЛАРУСИ МИТРОПОЛИТА МИНСКОГО И ЗАСЛАВСКОГО ВЕНИАМИНА (НА РУССКОМ И БЕЛОРУССКОМ ЯЗЫКАХ)

Возлюбленные архипастыри, пастыри, монашествующие

и все верные чада Белорусской Православной Церкви!

Ныне радостью исполняются наши сердца о родившемся Спасителе мира, вместе с ангелами мы прославляем Бога, спешим с пастухами к Вифлеемской пещере, следуем за волхвами, чтобы принести Богомладенцу свои дары.

Наши мысленные взоры обращены сегодня к яслям, в которых лежит Агнец Божий, поскольку «все Божии сокровища и богатства неисчислимые, неоцененные, никаким местом не вместимые, все они вложены в тесные ясли, все вмещены и покрыты горстью сена» (свт. Димитрий Ростовский)!

В сей день исполнилась «великая благочестия Тайна – Бог явился во плоти» (1 Тим. 3,16). Разрушилась преграда, возникшая после грехопадения между Богом и человеком, между Небом и землей, ибо во Христе Иисусе, по слову святителя Димитрия Ростовского, «Бог сделался Человеком, а человек Богом, небо становится землею, а земля небом».

Боговоплощение открывает нам истину, небывалую прежде и невместимую человеческим разумом. «Так возлюбил Бог мир, что отдал Сына Своего Единородного, дабы всякий верующий в Него, не погиб, но имел жизнь вечную» (Ин. 3:16). И эта неизреченная любовь проявляется не только в Крестных страданиях и смерти Спасителя, не только в Его благодеяниях и исцелениях – само Его пришествие в этот мир свидетельствует о безграничной любви Бога к человеку.

И мы в этот день с благоговейным сердечным трепетом внимаем праздничному богослужению, которое раскрывает для нас смысл принятия Сыном Божиим человеческой природы: «По образу и по подобию, истлевша преступлением видев Иисус, приклонив небеса сниде, и вселися во утробу девственную неизменно, да в ней истлевшаго Адама обновит…» (Минея. Рождество Христово. Великая вечерня. Стихира на литии).

Человек отныне не обречен пребывать во тьме и сени смертной, «ибо разделяющая ограда разрушена, пламенный меч отходит, и Херувим отступает от древа жизни, и я вкушаю райскую пищу, от которой был отогнан из-за преслушания» (Минея. Рождество Христово. Великая вечерня. Стихира на «Господи, воззвах»).

Святые отцы указывают на важное следствие Боговоплощения: обновленный человек не просто возвращается к первозданному благу, которым обладал Адам, но получает несравненно больше, поскольку через Иисуса Христа входит в единение с Богом, еще более глубокое, нежели до грехопадения.

По слову апостола Павла, «Царство Божие… радость во Святом Духе» (Рим. 14, 17). Именно пришествие в мир Царя и Господа является основанием непрестанной духовной радости, которая была недоступна для ветхозаветного человека. Но как же нам должно жить, чтобы войти «в радость Господа своего», чтобы Рождество Христово было не просто одним из многих праздников, но освящало своим светом все мгновения нашей жизни?

На этот вопрос отвечает Сам Господь наш Иисус Христос: «возлюби Господа Бога твоего всем сердцем твоим, и всею душою твоею, и всем разумением твоим, и всею крепостию твоею, – вот первая заповедь! Вторая подобная ей: возлюби ближнего твоего, как самого себя» (Мк.12:30-31).

Именно исполнение Евангельских заповедей – залог нашего следования за Христом и единения с Ним. Человеческая жизнь сопряжена с испытаниями и трудностями, на нашей земле по-прежнему много противоречий и нестроений, но от нас, христиан, зависит – наполним ли мы этот мир Христовым светом и радостью, станем ли той духовной закваской, которая изменит в добрую сторону то окружение, в котором каждый из нас живет и трудится.

Каждый день нашей жизни дает нам возможность потрудиться для Бога и ближнего. И если мы будем смотреть на свой жизненный путь в Евангельской перспективе, то всё в нём будет исполнено смыслом и освящено Божьим благословением.

Обретение личного истинного смысла жизни, гармонизация общественных отношений – всё это обретается соблюдением Божественных законов. Но многие люди не знают или просто забывают об их существовании. И наша подлинная христианская жизнь, а также  искренняя любовь к ближним будут живым напоминанием и подтверждением благости и мудрости тех заповедей, о которых благовествовал Господь наш Иисус Христос.

Дорогие братья и сестры, сердечно поздравляю вас с Рождеством Христовым и Новолетием! В эти святые дни желаю, чтобы светлая радость о родившемся Богомладенце стала источником нашего духовного обновления, чтобы каждое мгновение нашей жизни было благодарным ответом на любовь Божию к нам. Будем следовать Евангельским заповедям, потому что именно в их исполнении залог не только личного спасения, но и общественного благоустроения.

Пусть наша жизнь станет живым свидетельством о вере в Господа нашего Иисуса Христа, Который ради великой любви к людям родился в Вифлееме и доныне рождается в сердце каждого верующего человека. Да подаст Господь обильные благодатные дары всему нашему Отечеству, трудовым коллективам и семьям, и да благословит наши добрые начинания в наступившем новом году.

+ ВЕНИАМИН, 

Митрополит Минский и Заславский,

Патриарший Экзарх всея Беларуси

Рождество Христово

2023/2024

город Минск

 

 ***

Узлюбленыя архіпастыры, пастыры, манахі

і ўсе верныя сыны і дочкі Беларускай Праваслаўнай Царквы!

 

Сёння нашы сэрцы напаўняюцца радасцю аб народжаным Спасіцелі свету, разам з ангеламі мы праслаўляем Бога, спяшаемся з пастухамі да Віфлеемскай пячоры, ідзем услед за мудрацамі, каб прынесці Богадзіцяці свае дары.

Нашы духоўныя вочы звернуты сёння да ясляў, у якіх ляжыць Агнец Божы, паколькі «усе Божыя скарбы і багацці незлічоныя, неацэнныя, якія нікуды не могуць умясціцца, усе яны ўкладзены ў цесныя яслі, усе змешчаны і пакрыты жменяй сена» (свц. Дзімітрый Растоўскі)!

У гэты дзень здзейснілася «вялікая набожнасці тайна: Бог явіў Сябе ў плоці» (1 Цім. 3, 16). Разбурана перашкода, якая пасля грэхападзення ўзнікла паміж Богам і чалавекам, паміж небам і зямлёю, бо ў Хрысце Iicусе, паводле слова свяціцеля Дзімітрыя Растоўскага, «Бог зрабіўся Чалавекам, а чалавек — Богам, неба становіцца зямлёю, а зямля  небам».

Богаўцялесненне адкрывае нам ісціну, небывалую раней, якую не мог ўмясціць чалавечы розум. «Бо так узлюбіў Бог свет, што Сына Свайго Адзінароднага даў, каб кожны, хто веруе ў Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае » (Ін. 3, 16). І гэтая невымоўная любоў выяўляецца не толькі ў пакутах на Крыжы і смерці Спасіцеля, не толькі ў Яго дабрадзействах і ацаленнях, — само Яго прышэсце ў гэты свет сведчыць пра бязмежную любоў Бога да чалавека.

І мы ў гэты дзень з глыбокай пашанай і сардэчным трымценнем успрымаем словы святочнага богаслужэння, якія раскрываюць нам сэнс прыняцця Сынам Божым чалавечай прыроды: «Убачыўшы створанае па вобразу і падабенству, але пашкоджанае парушэннем запаведзі, Іісус, схіліўшы нябёсы, сышоў і ўсяліўся ў дзявочае ўлонне, не змяніўшыся, каб ў ім абнавіць пашкоджанага Адама…» (Мінея. Ражджаство Хрыстова. Вялікае павячэр´е. Сціхіра на ліціі).

Чалавек з гэтага часу ўжо не асуджаны на знаходжанне ў цемры і цяні смяротным, «бо перашкода, якая раздзяляла,  разбурана, палымяны меч адхілены, і Херувім адыходзіць ад дрэва жыцця, і я спажываю райскую ежу, ад якой быў адагнаны з-за непаслухмянасці» (Мінея. Ражджаство Хрыстова. Вялікая вячэрня. Вершы на «Господи, воззвах»).

Святыя айцы ўказваюць на важны вынік Богаўцялеснення: абноўлены чалавек не проста вяртаецца да спрадвечнага дабра, якім валодаў Адам, але атрымлівае непараўнальна больш, бо праз Іісуса Хрыста ён уваходзіць у яднанне з Богам, яшчэ больш глыбокае, чым да грэхападзення.

Паводле слова апостала Паўла, «Царства Божае… радасць у Духу Святым» (Рым. 14, 17). Менавіта прышэсце ў свет Цара і Госпада з’яўляецца асновай няспыннай духоўнай радасці, якая была недаступнай для старазапаветнага чалавека. Але як жа нам неабходна жыць, каб увайсці «у радасць Госпада свайго», каб Ражджаство Хрыстова было не проста адным з многіх святаў, а асвятляла сваім ззяннем усе імгненні нашага жыцця?

На гэтае пытанне адказвае Сам Гасподзь наш Іісус Хрыстос: «узлюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душою тваёю, і ўсім разуменнем тваім, і ўсёй сілаю тваёю,  гэта першая запаведзь. І другая падобная да яе: узлюбі бліжняга твайго, як самога сябе» (Мк. 12, 30-31).

Менавіта выкананне евангельскіх запаведзяў — залог нашага следавання за Хрыстом і яднання з Ім. Чалавечае жыццё напоўнена выпрабаваннямі і цяжкасцямі; на нашай зямлі па-ранейшаму шмат супярэчнасцяў і разладаў, але ад нас, хрысціян, залежыць — ці напоўнім мы гэты свет Хрыстовым святлом і радасцю, ці станем мы духоўнай закваскай, якая пераменіць у добры бок тое асяроддзе, у якім кожны з нас жыве і працуе.

Кожны дзень нашага жыцця дае нам магчымасць папрацаваць для Бога і бліжняга. І калі мы будзем глядзець на свой жыццёвы шлях у евангельскай перспектыве, то ўсё ў ім будзе напоўнена сэнсам і асвячона Божым благаславеннем.

Спасціжэнне асабістага сапраўднага сэнсу жыцця, гарманічнасць грамадскіх адносін — усё гэта дасягаецца праз выкананне Божых законаў. Але многія людзі не ведаюць ці проста забываюць пра іх існаванне. І нашае сапраўднае хрысціянскае жыццё, а таксама шчырая любоў да бліжняга будуць жывым напамінам і пацверджаннем добрасці і мудрасці тых запаведзяў, пра якія дабравесціў нам Гасподзь Іісус Хрыстос.

Дарагія браты і сёстры, сардэчна віншую вас з Ражджаством Хрыстовым і Навалеццем! У гэтыя святыя дні жадаю, каб светлая радасць аб народжаным Богадзіцяці стала крыніцай нашага духоўнага абнаўлення, каб кожнае імгненне нашага жыцця было адказам падзякі на любоў Божую да нас. Будзем жа прытрымлівацца евангельскіх запаведзяў, бо менавіта ў іх выкананні — залог не толькі асабістага спасення, але і добрага грамадскага парадку.

Няхай само нашае жыццё сведчыць пра веру ў Госпада Іісуса Хрыста, Які дзеля вялікай любові да людзей нарадзіўся ў Віфлееме і дагэтуль нараджаецца ў сэрцы кожнага веруючага чалавека. Няхай Гасподзь падасць шчодрыя благадатныя дары ўсёй нашай Айчыне, працоўным калектывам, сем’ям і няхай благаславіць нашы добрыя пачынанні ў новым годзе.

 

+ ВЕНІЯМІН,

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

Ражджаство Хрыстова

2023/2024

горад Мінск

Добавить комментарий